Дысконтныя праграмы


Amatista discont
Дысконтная карта сістэмы IDcard крам сеткі «АМАТЫСТА»
 

Крамы сеткі «АМАТЫСТА» Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» з’яўляюцца ўдзельнікамі сістэм лаяльнасці «Моцная картка», ID card і «AUTOHELP».

З васямнаццатага красавіка 2017 года крамы сеткі «АМАТЫСТА» далучыліся да праграмы лаяльнасці «Моцная картка».

З першага сакавіка 2021 года пластыкавыя дысконтныя карты сістэмы “IDcard” у крамах сеткі «АМАТЫСТА» выдаюцца пакупніку пры разавай куплі тавараў на суму 30,00 рублёў і больш ў адным чэку. Пры вызначэнні базавай сумы для выдачы дысконтнай карты не ўлічваецца кошт набытых алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва, тытунёвых вырабаў.

Уладальнікам карт сістэм «Моцная картка», «ID card» і «AUTOHELP» у крамах сеткі «АМАТЫСТА» прадастаўляецца зніжка ад рознічнай цаны тавару ў памеры 3%.

Зніжка не прадастаўляецца пры аплаце банкаўскімі картамі растэрміноўкі.

Зніжка не распаўсюджваецца на:
• алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, тытунёвыя вырабы;
• тавары, якія маюць гандлёвую нацэнку ў памеры 0%;
• тавары па спецыяльнай цане (тавары, на якія прадастаўлены іншыя віды зніжак або тавары, якія ўдзельнічаюць у акцыях);
• тавары, якія прадаюцца па безнаяўным разліку (за выключэннем аплаты банкаўскімі аплатнымі пластыкавымі картамі), а таксама пры аплаце банкаўскімі картамі растэрміноўкі.

Замяніць дысконтную карту сістэмы «AUTOHELP», выдадзеную крамамі «АМАТЫСТА», па заканчэнні тэрміну яе дзеяння можна ў любым краме сеткі «АМАТЫСТА».

ПАЛАЖЭННЕ аб звароце дысконтных карт