Дысконтныя праграмы



Дысконтная карта сістэмы IDcard крам сеткі «АМАТЫСТА»
 

Крамы сеткі «АМАТЫСТА» Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» з’яўляюцца ўдзельнікамі сістэм лаяльнасці «Моцная картка», ID card і «AUTOHELP».

З васямнаццатага красавіка 2017 года крамы сеткі «АМАТЫСТА» далучыліся да праграмы лаяльнасці «Моцная картка».

З пятнаццатага лістапада 2015 года пластыкавыя дысконтныя карты сістэмы “IDcard” у крамах сеткі «АМАТЫСТА» выдаюцца пакупніку пры разавай куплі тавараў на суму 250,00 рублёў і больш.

Уладальнікам карт сістэм «Моцная картка», «ID card» и «AUTOHELP» у крамах сеткі «АМАТЫСТА» прадастаўляецца зніжка ад рознічнай цаны тавару ў памеры 3%.

Зніжка не прадастаўляецца пры аплаце банкаўскімі картамі растэрміноўкі.

Зніжка не распаўсюджваецца на:
• алкаголь крэпасцю звыш 28%;
• тавары, на якія ўстаноўлены фіксаваныя рознічныя цэны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
• тавары, якія маюць гандлёвую нацэнку ў памеры 0%;
• тавары, якія рэалізуюцца па спецыяльнай цане (тавары, на якія прадастаўлены іншыя віды зніжак або тавары, якія ўдзельнічаюць у акцыях);
• уцэненыя тавары;
• тавары, якія прадаюцца па безнаяўным разліку (за выключэннем аплаты банкаўскімі плацежнымі пластыкавымі картамі).

Замяніць дысконтную карту сістэмы «AUTOHELP», выдадзеную крамамі «АМАТЫСТА», па заканчэнні тэрміну яе дзеяння можна ў любым краме сеткі «АМАТЫСТА».

ПАЛАЖЭНИЕ аб звароце дысконтных карт