Філіял Целяханы

Інфармацыя аб філіяле «Целяханы» Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг»

Філіял «Целяаны» Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» знаходзіцца ў гарадскім паселке Целяханы ў паўночнай частцы Брэсцкай вобласці на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна на адлегласці 250 кіламетраў ад горада Мінска і 170 кіламетраў ад горада Брэста.

Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з 1944 года. У гэтым годзе быў пабудаваны лесазавод, які выпускаў піламатэрыялы, неабходныя ў пасляваенны час для аднаўлення народнай гаспадаркі краіны.

З 1947 года пачынае развівацца мэблевая вытворчасць, а ў канцы 1948 года былі выкананы першыя спробы вырабіць лыжы. Тады было выпушчана 500 пар спартыўна-бегавых лыж. Першае час лыжы вырабляліся прымітыўным спосабам, таму на прадпрыемстве мелася чатыры адзінкі абсталявання. Лыжы былі цяжкімі, бо вырабляліся з суцэльнай драўніны. З кожным годам паляпшалася якасць лыж, удасканальвалася канструкцыя. Акрамя масіўных лыж сталі выпускаць двухслойныя лыжы, а затым і шматслойныя.

А ўжо ў 1958 годзе было выпушчана ужо 112 тысяч пар лыж. Таксама на прадпрыемстве выпускаліся лыжныя палкі, массіўныя сталы ды крэслы, убудаваная мэбля, а на базе адходаў вырабляліся вешалкі для адзення, вучнёўскія пеналы.

22 жніўня 1959 года лесазавод быў ператвораны ў Целяханскі ДОК.

З 1963 годза вытворчасць лыж на прадпрыемстве стала пераважнай ў аб’ёме дрэваапрацоўкі і гэта дазволіла пераўтварыць ДОК ў лыжную фабрыку з перадачай яе ў вядзенне Міністэрства лесбумдревпрама СНХ БССР.

З паляпшэннем умоў працы, з года ў год павышалася прадукцыйнасць вытворчасці, павялічваўся аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, адпаведна паляпшалася якасць вырабаў.

У 1980 годзе двум відам лыж прысвоены Дзяржаўны Знак якасці. У гэтым жа годзе была асвоена вытворчасць дрэвапластыкавых лыж. Разам з тым у 1983 годзе асвоена вытворчасць спартыўна-бегавых дрэвапластыкавых лыж для дарослых, на якіх зборная каманда Беларусі па лыжах выступала на ўсесаюзных спаборніцтвах. За час удзелу ва Ўсесаюзных выставах фабрыка атрымала наступныя ўзнагароды:
– 1979 год г.Пярну – два бронзавыя медалі;
– 1982 год г.Пярну – пяць медалёў (тры бронзавых і 2 сярэбраных);
– 1984 год г.Нававятск – тры медалі;
– 1988 год г.Мукачава – (залаты, сярэбраны ды бронзавы медалі), дыплом першай ступені за лыжы «Турыст».

Напрыканцы васьмідзесятых гадоў выпуск лыж дасягнуў больш за 400 тысяч пар што год.

Асноўнай сыравінай для вытворчасці лыж з’яўляецца лыжны краж (бяроза), які завозіўся з Расійскіх рэгіёнаў. У 1992 годзе пасля распаду эканамічных сувязяў з Расіяй вытворчасць лыж скарацілася да мінімуму. Каб не знізіць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, на фабрыцы была заснавана вытворчасць мэблі з натуральнай драўніны (прыходыя, кухонныя наборы, ложкі).

Было заключана некалькі ўзаемавыгадных кантрактаў, прадпрыемства стала пастаўляць прадукцыю на экспарт: брусковыя дэталі ў Германію, мэбля для кухні з масіўнай драўніны іглічных парод у Францыю.

З ліпеня 1998 года Целяханская лыжная фабрыка рэарганізавана ў Целяханское лесагаспадарчае прадпрыемства пад юрысдыкцыяй Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З пятага лютага 2001 года Целяханское лесагаспадарчае прадпрыемства перайменавана ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Целяханы».

У 2010 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» ў якасці філіяла. На сённяшні дздень працягваецца мадэрнізацыя, каб «Целяханы» вярнулі імідж аднаго з вядучых дрэваапрацоўшчыкаў ў нашай краіне.

Асноўная прадукцыя, якая выпускаецца на філіяле «Целяханы»:
     – Лыжы драўляныя шматслойныя для дзяцей, падлеткаў і дарослых, а таксама прамысловыя. Лыжы вырабляюцца з клеенай драўніны бярозы. Аздобленыя сучаснымі лакафарбавымі матэрыяламі і аформленыя метадам трафарэтнага друку.
     – Мэбля з клеенага масіўнага шчыта светлых тонаў з папярэднім фарбаваннем. Гэта – ложкі драўляныя якія адрозніваюцца памерамі па шырыні, 2-х спальныя, дзіцячыя; наборы абедзенных сталоў і табурэтаў; садова-паркавую мэблю.
     – Паганажныя вырабы, шчыт мэблевы клеены, аконныя блокі.

 

Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці:

Спампаваць прайс-ліст на прадукцыю дрэваапрацоўкі філіяла «Целяхаы» у фармаце Excel

Буклет прадукцыі філіяла «Целяханы» Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» в формате PDF

Кантактная інформацыя:

г.Мінск
Аддзел развіцця ўласных вытворчасцей
+375 (17) 215-63-84
+375 (17) 298-13-41 (тэл./факс)

г.п.Целяханы, Брэстская вобласць.
Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту
+375 (1645) 312-56
+375 (33) 660-43-12