Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак накіравання зваротаў

Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб на дзяржаўным прадпрыемстве «Беларусьторг» арганізавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам),па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Адрас для пісьмовых зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб:
зав.Велосіпедны, 6/3-2, каб. 300, 220033, г.Мінск.
Кнігі заўваг і прапаноў знаходзяцца ў загадчыкаў гандлёвымі аб’ектамі, у кіраўнікоў складскіх аб’ектаў, у прыёмных прадпрыемства і вытворчых філіялаў.

Электронныя звароты звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты прадпрыемства brt@brt.by, а таксама з дапамогай спецыяльных электронных формаў для зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, размешчаных на старонцы “Электронныя звароты”

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.
Пры вусным звароце заяўнікі павінны прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Прыём грамадзян дырэктарам прадпрыемства і яго намеснікам вядзецца па папярэднім запісе па тэлефоне, звычайна, пасля выкладу ўпаўнаважанай асобе сутнасці звароту.


Запіс на прыём ажыццяўляецца:
з панядзелка па чацвер з 08.30 да 13.00 і з 13.45 да 17.30,,
у пятніцу з 08.30 да 13.00 і з 13.45 да 16.15.

Тэлефон для запісу:
+375 (17) 215-63-33.


Графік асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства “Беларусьторг” і яго намеснікам


Дырэктар
ГАРДЗЕЕЎ Дзяніс Уладзіміравіч
1-шы панядзелак месяца, з 12.00 да 13.00,
зав.Веласіпедны, 6/3-2, кабінет дырэктара.


Намеснік дырэктара
РАДЗЮКЕВІЧ Станіслаў Уладзіміравіч
2-гі панядзелак месяца, з 12.00 да 13.00,
зав.Веласіпедны, 6/3-2, кабінет намесніка дырэктара


Патрабаванні, што прад’яўляюцца да зваротаў

Пісьмовыя і электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Звароты разглядаюцца па сутнасці, калі ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі прадпрыемства і адпавядаюць патрабаванням заканадаўства.

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна,
– адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы),
– кантактны тэлефон;
– выклад сутнасці звароту.

Пісьмовыя і электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
– найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
– поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
– выклад сутнасці звароту;
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.

Парадак разгляду зваротаў

Усе звароты, якія паступілі ў дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьторг», у тым ліку і прынятыя на асабістым прыёме, рэгіструюцца ў дзень іх паступлення ва ўстаноўленым парадку.

Зарэгістраваныя звароты перадаюцца на разгляд дырэктару прадпрыемства альбо яго намесніку ў адпаведнасці з кампетэнцыяй. Пасля разгляду звароты перадаюцца на выкананне ў структурныя падраздзяленні прадпрыемствы, адказныя за іх разгляд.

Звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны адказы ў пісьмовай, вуснай або электроннай форме.

Адказы на звароты даюцца ў тэрміны, устаноўленыя артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Тэрміны разгляду зваротаў вылічваюцца з дня, наступнага за днём іх рэгістрацыі.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней аднаго месяца з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Калі падчас папярэдняга запісу або падчас асабістага прыёму высвятляецца, што пакінутае пытанне не адносіцца да кампетэнцыі прадпрыемства, грамадзяніну даюцца тлумачэнні, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму варта звярнуцца для вырашэння пытання, выкладзенага ў звароце.


Парадак выдачы архіўных даведак па зваротах грамадзян

На падставе прынятых зваротаў грамадзян для налічэння пенсій прадпрыемствам выдаюцца архіўныя даведкі аб заработнай плаце і перыядзе працы.

Для атрымання даведак грамадзянам неабходна звярнуцца з просьбай у аддзел кадраў і справаводства па тэл. +375 (17) 215-63-32 альбо падаць запыт праз форму “Электронныя звароты грамадзян”.
Рэжым працы: з панядзелка па чацвер з 08.30 да 17.30, пятніца з 08.30 да 16.15, субота, нядзеля – выхадныя дні.

За фарміраванне даведак плата не спаганяецца.

Выдача даведак ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля падачы заяўкі, пры прад’яўленні грамадзянінам пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць яго асобу.

Адрас выдачы: г.Мінск, зав.Веласіпедны, 6/3-2, 3-ці паверх, кабінет № 308.
Час выдачы: з панядзелка па чацвер з 08.30 да 17.00, у пятніцу з 08.30 да 15.00.


Вышэйстаячай дзяржаўнай арганізацыяй па адносінах да Дзяржаўнаму прадпрыемству «Беларусьторг» з’яўляецца Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Адрас: г.Мінск, вул.Карла Маркса, 38.
Рэжым работы: ПН-ПТ 9.00-18.00, абед 13.00-14.00.